Манахіні Свята-Елісавецінскага манастыра, якія за вайну, зараз у Швейцарыі. У Польшчы іх выгналі ўжо з 2-х кірмашоў

4 хв.

На русском языке: Монахини Свято-Елисаветинского монастыря, которые за войну, теперь в Швейцарии. В Польше их выгнали уже с 2-х ярмарок

Беларусы Швейцарыі паведамілі, што манашкі Свята-Елісавецінскага манастыра зараз прадаюць свае тавары на калядным кірмашы на Плошчы Рэфармацыі (Piazza della Riforma) у Лугана (італамоўны рэгіён Цічына).

Можна звярнуць увагу, што інфармацыя ў іх намёце напісана менавіта на італьянскай, а не на французскай/нямецкай. Гэта значыць, што ў Лугана яны прыехалі спецыяльна або да гэтага былі ў Італіі, але наўрад ці курсіравалі па іншых рэгіёнах Швейцарыі (там гавораць на іншых мовах) .

Манахіні Свята-Елісавецінскага манастыра, якія за вайну, зараз у Швейцарыі. У Польшчы іх выгналі ўжо з 2-х кірмашоў

Нагадаем, што ў пачатку снежня мы пісалі, што манашак менавіта гэтага манастыра выгналі з кірмашу ў польскім Шчэціне пасля таго, як беларускія і польскія СМІ зноў распавялі, каго яны насамрэч падтрымліваюць і куды ідуць сродкі з продажу іх шырспажыву ў Еўропе. Пазней высветлілася, што іх выгналі яшчэ з адной кірмашы ў Польшчы — у Торуні.

Манахіні Свята-Елісавецінскага манастыра, якія за вайну, зараз у Швейцарыі. У Польшчы іх выгналі ўжо з 2-х кірмашоў

Апроч гэтага, у пачатку снежня нашая рэдакцыя таксама атрымала інфармацыю, што Z-манахіні ўдзельнічаюць і ў кірмашы ў Катавіцах, які арганізуе кампанія Jarmarki Śląskie. Больш за два тыдні таму мы напісалі запыт арганізатарам гэтага кірмашу і не атрымалі ніякага адказу дагэтуль.

Папярэдні матэрыял
Мінэнерга пацвердзіла, што другі энергаблок БелАЭС у дадзены момант адключаны

Iншыя матэрыялы