Манул, БелГрад і аналаг Starlink: Новая тэхніка УС РБ у лістападзе

10 хв.

Цягам месяца працягвалася пераўзбраенне падраздзяленняў СПА УС РБ. Так у 740-ы зенітны ракетны полк паступілі на ўзбраенне батарэйныя камандныя пункты (БКП) на базе ўніверсальнай баявой платформы (УБП) «МАНУЛ». Туды ж збіраюцца паставіць і мадэрнізаваныя ЗРК «Аса».

21 лістапада ў Беларусь з Расіі была дастаўлена чарговая батарэя ЗРК «Тор-М2К», комплекс будзе перададзены 15-й зенітнай ракетнай брыгадзе.

Акрамя таго, кіраўнік МА РБ Віктар Хрэнін паведаміў, што ў Беларусі быў наладжаны серыйны выпуск і пастаўка ў войска РСЗА «БелГрад-2».

Манул, БелГрад і аналаг Starlink: Новая тэхніка УС РБ у лістападзе

РСЗА «БелГрад-2»

Разам з тым, ва УС РБ працягваюць пастаўляць новыя БПЛА. Так у 11-ю амбр паступіла чарговая партыя кітайскіх БЛА Chimera (не менш за 12 адзінак).

Сярод іншых паступленняў у УС РБ у мінулым месяцы можна таксама вылучыць:

  • Cтанцыі перашкод Р-934УМ2 «Навальніца-6»;
  • Камандна-штабныя машыны Р-185 «Эпоха»;
  • Камбінаваныя радыёстанцыі Р-142НМБ «Старт»;
  • Радыёрэлейныя станцыі Р-414МБРП «Сосна-2»;
  • Рухомыя зарадныя базы Э-350П;
  • І ≈200 адз. сродкаў сувязі, уключаючы МКС-Т (аналаг Starlink).

Цалкам з аглядам ваеннай актыўнасці за лістапад можна азнаёміцца ​​тут (English)

Папярэдні матэрыял
Ваенная актыўнасць у Беларусі ў лістападзе 2024 году. Коратка.
Наступны матэрыял
Прайшла ратацыя, але колькасць УС РФ у Беларусі не змянілася

Iншыя матэрыялы