In English:
Morawiecki: 100 Wagner mercenaries went towards the Suwalki gap
На русском языке:
Моравецкий: 100 вагнеровцев выдвинулись в направлении Сувалкского коридора
Сёння прэмʼер-міністр Польшчы Матэвуш Маравецкі заявіў, што «больш за 100 наймітаў ПВК «Вагнер», дыслакаваных у Беларусі, рушылі ў бок Сувалкскага калідора».
Адзначым, што ў Гродзенскім раёне, у непасрэднай блізкасці ад мяжы з Літвой і Польшчай, знаходзіцца палігон «Гожскі» 6-й механізаванай брыгады УС РБ (в/ч 05733), раскватараванай у Гродне. Нельга выключаць, што найміты накіроўваліся на палігон для правядзення трэніровак з беларускімі вайскоўцамі.
Раней найміты ПВК «Вагнер» праводзілі трэніроўкі з беларускімі вайскоўцамі сама меней на палігонах «Брэсцкі», «Ласвіда» і «Асіповіцкі», а таксама ў навучальным цэнтры ўнутраных войскаў.