Марыя Калеснікава сустрэлася з бацькам

3 хв.

Марыя Калеснікава сустрэлася з бацькам. Фота апублікаваў прапагандыст Раман Пратасевіч.

Марыя Калеснікава сустрэлася з бацькам

Марыя Калеснікава з бацькам.

Сустрэча Калеснікавай з татам адбывалася ў турэмнай бальніцы. Пра гэта піша «Наша Ніва» са спасылкай на былых палітзняволеных, якія пазналі антураж месца здымкаў. Выданне адзначане, што невядома, ці Калеснікава зараз праходзіць лячэнне, ці яе прывялі з памяшкання камернага тыпу, дзе, хутчэй за ўсё, яе утрымліваюць.

Марыя Калеснікава сустрэлася з бацькам

Апошні раз сваякі размаўлялі з Марыяй 18 месяцаў таму. Пасля гэтага яна знаходзілася ў рэжыме інкамунікада. МАрыі было забаронена размаўляць нават з іншымі зняволенымі ў калоніі. Апошнія навіны пра Калеснікаву прыходілі толькі са словаў іншых зняволеных, якія былі ў той самай гомельскай жаночай калоніі. Так мы ведалі пра просьбы Марыі аб медычнай дапамозе.

Папярэдні матэрыял
4 гады таму сілавікі напалі на Рамана Бандарэнку. Ён памёр у бальніцы, не прыходзячы ў прытомнасць
Наступны матэрыял
Новыя аўтобусы ў Віцебску вывелі на лінію з прыпынкамі з Уфы

Iншыя матэрыялы