На русском языке:
MAYDAY: В бобруйской колонии заключённый совершил самоубийство
Папярэдне, гэта адбылося ў мінулую суботу ў ВК №2 г. Бабруйска, паведамляе @MAYDAYMog.
Паведамляецца, што здзейсніў суіцыд саракагадовы мужчына, асуджаны па артыкуле 328 КК «Незаконнае абарачэнне наркотыкаў». Вядома, што гэта вязень з 6-га атрада, ён выкінуўся ўніз галавой з акна чацвёртага паверха аднаго з карпусоў калоніі, які называюць «Тытанікам».
«Як паведамляюць нашы крыніцы, прычынай суіцыду мог стаць вялікі тэрмін – больш за 10 гадоў пазбаўлення волі і стаўленне да так званых «наркаманаў» з боку супрацоўнікаў ДВП. Мужчына вырашыў, што не вытрымае такіх умоваў жыцця», – піша MAYDAY.