MAYDAY: У бабруйскай калоніі зняволены здзейсніў самагубства

Вясна
3 хв.

На русском языке: MAYDAY: В бобруйской колонии заключённый совершил самоубийство

Папярэдне, гэта адбылося ў мінулую суботу ў ВК №2 г. Бабруйска, паведамляе @MAYDAYMog.

Паведамляецца, што здзейсніў суіцыд саракагадовы мужчына, асуджаны па артыкуле 328 КК «Незаконнае абарачэнне наркотыкаў». Вядома, што гэта вязень з 6-га атрада, ён выкінуўся ўніз галавой з акна чацвёртага паверха аднаго з карпусоў калоніі, які называюць «Тытанікам».

«Як паведамляюць нашы крыніцы, прычынай суіцыду мог стаць вялікі тэрмін – больш за 10 гадоў пазбаўлення волі і стаўленне да так званых «наркаманаў» з боку супрацоўнікаў ДВП. Мужчына вырашыў, што не вытрымае такіх умоваў жыцця», – піша MAYDAY.

Папярэдні матэрыял
Павал Севярынец знаходзіцца ў турме Гродна
Наступны матэрыял
Святлана Ціханоўская прыняла дэлегацыю сенатараў ЗША, што прыбылі на Саміт НАТА

Iншыя матэрыялы