Мазепін прыляцеў у Беларусь другі раз за месяц?

ТАСС
3 хв.

На русском языке: Мазепин прилетел в Беларусь второй раз за месяц?

У 19:10 у Нацыянальным аэрапорце «Мінск» прызямліўся бізнес-джэт Gulfstream G650 з рэг. нумарам RA-11000. Гэты самалёт належыць расійскаму алігарху беларускага паходжання, уладальніку «Уралхім» – Дзмітрыю Мазепіну.

Мазепін прыляцеў у Беларусь другі раз за месяц?

Раней гэты борт насіў рэгістрацыйны нумар M-INSK, але пасля санкцый вострава Мэн змяніў яго на бягучы.

Характэрна, што гэта 3-ці візіт самалёта Мазепіна ў Беларусь за апошнія 3 гады і, што, мабыць, галоўнае, другі раз менш чым месяц. Папярэдні раз борт Мазепіна прылятаў у Беларусь 11 чэрвеня і прабыў у краіне ўсяго суткі.

Дапоўнена: Самалёт Мазепіна прабыў у Беларусі 1 гадзіну і 4 хвіліны. Борт узляцеў з MSQ у 20:14.

Папярэдні матэрыял
«Беларускі Гаюн»: Каля 200 вагнераўцаў ужо могуць знаходзіцца ў Беларусі
Наступны матэрыял
Расійскія вайскоўцы пераймаюць у Беларусі вопыт вядзення воінскага ўліку. Рыхтуюцца да новай хвалі мабілізацыі?

Iншыя матэрыялы