На русском языке:
Метеорологи: Это был сильнейший ливень в истории Минска
Тэлеграм-канал nadvorie, які спецыялізуецца на метэаназіраннях, паведаміў, што, мяркуючы па ўсім, сённяшні лівень у Мінску стаў мацнейшым за ўсю гісторыю метэаназіранняў. Паводле звестак Белгідрамета, толькі за сёння на метэастанцыі на пр. Незалежнасці выпала 88 мм, а на метэастанцыі Уручча – 51 мм.
«Нагадаю, 1 мм слоя ападкаў = 1 літру вады на 1 кв.метр паверхні. Што вельмі падобна на праўду», – паведаміў nadvorie.
Паводле звестак МНС, па стане на 13:00 у Мінску ўжо было зафіксавана 38 падтапленняў праезных частак, аднаго паркінга, аднаго будынка і двух падземных пераходаў. Вада заліла дзве станцыі метро «Парк Чалюскінцаў» і «Усход», якія з-за гэтага часова закрывалі.
Затапіла таксама гандлёвыя цэнтры «Замак» і «Еўропа». Пад ваду пайшлі пр. Пераможцаў, Сурганава, Куйбышава, Кальварыйская, Пінская, Карастаянава, Арлоўская, Багдановіча, Коласа, Дарашэвіча, Казлова, Каліноўскага і іншыя вуліцы горада.