На русском языке:
Минобр выкинул БНР из форм беларусской государственности
Каманда маніторынгу па адукацыі iSANS Belarus звярнула ўвагу на новы інструктыўна-метадычны ліст, які Міністэрства адукацыі штогод публікуе перад пачаткам новага навучальнага года. У тым ліку быў апублікаваны і дадатак па школьным прадмеце «Гісторыя», дзе пералічаны змены, якія ўнесены ў навучальныя праграмы.
Адным з асноўных новаўвядзенняў у навучальных праграмах па гісторыі Беларусі з’яўляецца патрабаванне да вучняў ведаць асноўныя формы дзяржаўнасці на тэрыторыі Беларусі. Туды ўключаны ўсе формы знаходжаньня тэрыторыі Беларусі ў складзе Расійскай імперыі і нават Літбел. Пры гэтым абсалютна свядома Мінадукацыі выключыў з формаў беларускай дзяржаўнасці БНР.
На думку Міністэрства адукацыі, адразу пасля знаходжання тэрыторыі Беларусі ў складзе Расійскай імперыі беларуская дзяржаўнасць была аформлена праз стварэнне ССРБ.
Падрыхтавана маніторынгавай групай @iSANS_Belarus.