На русском языке:
Минэнерго заявили, что электричество восстановлено во всех населенных пунктах Гомельской области, но это неправда
Сёння раніцай Мінэнерга заявілі, што напружанне пададзена ва ўсе населеныя пункты Гомельскай вобласці. Паводле слоў ведамства, яшчэ на ўчарашні вечар усе населеныя пункты Гомельшчыны ўжо былі або падключаны да трансфарматарнай падстанцыі, або забяспечаны дызель-генератарамі.
Аднак, паводле нашых дадзеных, гэтая заява не адпавядае рэчаіснасці. Па стане на раніцу 19 ліпеня няма святла як мінімум у 23-х населеных пунктах.
Вядома, што дагэтуль святла няма ў Мазырскім раёне (Малы Бокаў, Мялешкавічы, Дразды, Касцюковічы, аг. Асавец, Прудок (часткова), Скрыгалаў (часткова), Крынічны, Бабранята, аг. Каменка, Слабада, Махнавічы, Міцькі, Стральск, Акулінка, Раманаўка (часткова), Барыскавічы, Балажывічы, Жахавічы, аг. Вялікія Зімавішчы, Васькаўка). Таксама паведамляюць, што няма электрычнасці і ў шэрагу населеных пунктаў Рэчыцкага (Зашчэбʼе) і Калінкавіцкага раёнаў (Шыічы).
Асобная просьба да жыхароў Мазырскага раёна: а раскажыце, што рэальна адбывалася ў Мазыры ў апошнія дні? Ці была мабільная сувязь, ці дапамагалі людзі адзін аднаму, што рабілася ў крамах і г.д. Калі вы ці вашыя знаёмыя/сваякі пражываюць у Мазыры ці Мазырскім раёне і вы можаце падзяліцца рэальнай сітуацыяй, то напішыце нам ананімна ў @Motolko_bot, альбо праз ананімную форму для сувязі.