Мінімум 1 «шахед» ноччу 5 лютага заляцеў у Беларусь

4 хв.

На русском языке: Минимум 1 «шахед» ночью 5 февраля залетел в Беларусь

Мінулай ноччу 5 лютага зафіксаваны мінімум 1 выпадак заходу «шахеда» ў Беларусь. Дрон заляцеў каля 00:51 з Чарнігаўскай вобл. курсам на Камарын, і вылецеў на Прыпяць каля 00:55.

Акрамя гэтага, каля 3 ночы яшчэ адзін «шахед» рухаўся з Жытомірскай вобл. Украіны курсам на Беларусь.

Мінімум 1 «шахед» ноччу 5 лютага заляцеў у Беларусь

Авіяцыя ВПС РБ уначы не паднімалася.

З 2024 года «Беларускі Гаюн» зафіксаваў не менш як 497 заходаў БПЛА ў Беларусь з Украіны і РФ, з якіх 6 зайшлі ўжо ў лютым. За год пацверджана 12 выпадкаў збіцця або падзення «шахедаў» у Беларусі і Латвіі, а таксама 1 выпадак разбурэння будынка ў выніку падзення БПЛА.

На дадзены момант няма падставаў меркаваць, што залёты расійскіх БЛА кшталту Shahed-136/131 у Беларусь бліжэйшым часам спыняцца.

Анлайн-карта Беларускага Гаюна.

Падтрымаць нашу працу.

Папярэдні матэрыял
Сілавікі атрымалі несанкцыянаваны доступ да чат-бота Гаюна
Наступны матэрыял
Зяленскі: У гэтым годзе Пуцін будзе размяшчаць свае сілы ў Беларусі

Iншыя матэрыялы