Мінімум 1 «шахед» уначы заляцеў у Беларусь

4 хв.

На русском языке: Минимум 1 «шахед» ночью залетел в Беларусь

Увечары 11 студзеня зафіксаваны як мінімум 1 выпадак заходу «шахеда» ў Беларусь — дрон заляцеў каля 22:59 курсам на Палескі радыяцыйна-экалагічны запаведнік, і ў 23:13 вылецеў назад ва Украіну, курсам на Оўруч.

Мінімум 1 «шахед» уначы заляцеў у Беларусь

Авіяцыя ВПС РБ уначы не паднімалася.

З ліпеня 2024 года «Беларускі Гаюн» зафіксаваў 450 заходаў расійскіх БПЛА ў Беларусь з Украіны і РФ, з іх 5 разведвальных дронаў. За год пацверджана 10 выпадкаў збіцця або падзення «шахедаў» у Беларусі і Латвіі, а таксама 1 выпадак разбурэння будынка ў выніку падзення БПЛА.

На дадзены момант няма падставаў меркаваць, што залёты расійскіх БЛА кшталту Shahed-136/131 у Беларусь бліжэйшым часам спыняцца.

Анлайн-карта Беларускага Гаюна.

Падтрымаць нашу працу.

Папярэдні матэрыял
МУС у Беларусі пачало хадзіць па арэндных кватэрах: патрабуюць паказаць дамову здачы, і «што будзеш рабіць 26 студзеня?»

Iншыя матэрыялы