На русском языке:
Минимум 18 человек погибли из-за политического преследования с 2020 года
1 лістапада стала вядома пра смерць у ПК-15 палітвязня Дзмітрыя Шлетгаўэра. Па папярэдніх дадзеных, 22-гадовы мужчына памёр 11 кастрычніка.
Сёння ж выданне Zerkalo.io паведаміла, што ў пасведчанні аб смерці Дзмітрыя, якое сям’я атрымала 12 кастрычніка, указаная прычына — «механічная асфіксія». Журналісты адзначаюць, што вельмі часта такі запіс робяць пры самагубствах, а кіраўніцтва калоніі не паведаміла родным Дзмітрыя, што менавіта з ім здарылася.
Па дадзеных праваабаронцаў, з 2020 года за кратамі памерла ўжо 7 палітвязняў:
- 09.04.2024 — Аляксандр Кулініч — «ішэмічная хвароба сэрца»;
- 22.02.2024 — Ігар Леднік — спыненне сэрца;
- 09.01.2024 — Вадзім Храсько — пнеўманія;
- 11.07.2023 — Алесь Пушкін — спыненне сэрца;
- 07.05.2023 — Мікалай Клімовіч — невядома.
- 21.05.2021 — Вітольд Ашурак — спыненне сэрца
Акрамя гэтага, вядомы мінімум адзін выпадак, калі палітвязень скончыў жыццё самагубствам — 5 студзеня 2022 г. 43-гадовы Дзмітрый Дудойць скокнуў з маста і разбіўся, калі вяртаўся з паліклінікі без суправаджэння. Праваабаронцы нагадваюць, што ў траўні 2021 г. з-за пераследу за масавыя беспарадкі скончыў жыццё самагубствам і 18-гадовы Дзмітрый Стахоўскі.
Дзмітрый Стахоўскі
Яшчэ 2 чалавекі загінулі ад COVID-19, захварэўшы, знаходзячыся на «сутках»: 53-гадовая мінчанка Алёна Амеліна і 57-гадовы жыхар Асіповічаў Сяргей Шчацінка. Не варта забываць і пра тое, што пасля выбараў 2020 года загінулі і мінімум чацвёра пратэстоўцаў — Аляксандр Віхор, Аляксандр Тарайкоўскі, Генадзь Шутаў і Раман Бандарэнка. Пры нявысветленых абставінах у жніўні 2020 года загінулі Мікіта Крыўцоў і Канстанцін Шышмакоў.
Асобна варта сказаць і пра тое, што 28 верасня 2021 года ў Мінску падчас перастрэлкі з супрацоўнікамі КДБ быў забіты праграміст Андрэй Зельцар.
Спіс Dissident.by налічвае не менш за 24 беларусаў, забітых рэжымам, у тым ліку кіроўцы Паўла Сібілева, які атрымаў сур’ёзныя раненні пасля выбуху светлашумавой гранаты 10 жніўня 2020 года, і супрацоўніка «Нафтана» Уладзіміра Крысёнка, які быў знойдзены павешаным пасля пагроз сілавікоў.