Мінімум 5 «шахедаў» за ноч заляцелі ў Беларусь 24 студзеня

4 хв.

На русском языке: Минимум 5 «шахедов» за ночь залетели в Беларусь 24 января

Уначы і раніцай 24 студзеня зафіксавана як мінімум 5 заходаў расейскіх дронаў-камікадзэ тыпу «шахед» у Беларусь з Украіны.

Дроны заходзілі ў Палескі запаведнік і ў «беларускі калідор».

Мінімум 5 «шахедаў» за ноч заляцелі ў Беларусь 24 студзеня

Першая група з 2-х «шахедаў» рухалася з Кіеўскай вобл. курсам на Беларусь каля 04:40, далейшыя заходы: 04:56, 08:54 і 09:28.

Авіяцыя ВПС РБ уначы не паднімалася.

З 2024 года «Беларускі Гаюн» зафіксаваў не менш як 458 заходаў БПЛА ў Беларусь з Украіны і РФ, з іх 5 разведвальных дронаў. За год пацверджана 10 выпадкаў збіцця або падзення «шахедаў» у Беларусі і Латвіі, а таксама 1 выпадак разбурэння будынка ў выніку падзення БПЛА.

На дадзены момант няма падставаў меркаваць, што залёты расійскіх БЛА тыпу Shahed-136/131 у Беларусь бліжэйшым часам спыняцца.

Анлайн-карта Беларускага Гаюна.

Падтрымаць нашу працу.

Папярэдні матэрыял
Абвешчаны збор на пахаванне лідскага актывіста Андрэя Васоры
Наступны матэрыял
26 студзеня ў Кіеве пройдзе Марш памяці Героя Нябеснай Сотні Міхася Жызнеўскага і ўсіх беларусаў, загінуўшых за Украіну

Iншыя матэрыялы