На русском языке:
Минимум 6 шахедов ночью залетело в Беларусь
За мінулую ноч на тэрыторыю Беларусі з боку Украіны заляцела не менш за 6 дронаў-камікадзэ тыпу «Шахед». Па дадзеных @eRadarrua, шахеды заляталі ў паветраную прастору Беларусі з боку Чарнігаўскай і Кіеўскай абласцей Украіны.
Першыя два з іх заляцелі ў раёне 00:09, а далейшыя заходы былі каля 00:30, 01:00, 03:27 і 05:55.
Пазней заход шахедаў у Беларусь пацвердзіў і камандуючы ВПС Украіны Мікалай Алешчук, які паведаміў, што адзін з ударных дронаў перасек мяжу з Беларуссю, што ў сваю чаргу можа азначаць, што ён быў лакацыйна страчаны ў Беларусі.
Таксама адзначым, што паводле інфармацыі «Беларускага Гаюна», авіяцыя ВПС РБ дзяжурыла ў небе над поўднем Беларусі фактычна ўсю ноч: знішчальнік з Баранавічаў, які быў узняты каля 00:15, вярнуўся назад толькі ў 02:00 і ўжо ў 02:45 ізноў сышоў у неба.