Мінімум 8 «шахедаў» за ноч заляцелі ў Беларусь

4 хв.

На русском языке: Минимум 8 «шахедов» за ночь залетели в Беларусь

У ноч з 5 на 6 студзеня зафіксавана як мінімум 8 заходаў расійскіх дронаў-камікадзэ тыпу «шахед» у Беларусь з Украіны.

Дроны заходзілі ў Палескі запаведнік, рухаліся курсам на Камарын, Лоеў і Асарэвічы.

Мінімум 8 «шахедаў» за ноч заляцелі ў Беларусь

Першая група з 2-х «шахедаў» рухалася з поўначы Чарнігаўскай вобл. курсам на Беларусь каля 23:50, далейшыя заходы: 00:49, 01:06, 01:22, 01:24, 02:03 і 04:20.

Авіяцыя ВПС РБ уначы не паднімалася.

За 2024 год «Беларускі Гаюн» зафіксаваў 419 заходаў БПЛА ў Беларусь з Украіны і РФ, з іх 5 разведвальных дронаў. За год пацверджана 10 выпадкаў збіцця або падзення «шахедаў» у Беларусі і Латвіі, а таксама 1 выпадак разбурэння будынка ў выніку падзення БПЛА.

На дадзены момант няма падставаў меркаваць, што залёты расійскіх БЛА тыпу Shahed-136/131 у Беларусь бліжэйшым часам спыняцца.

Анлайн-карта Беларускага Гаюна.

Падтрымаць нашу працу.

Папярэдні матэрыял
Мінімум 1 «шахед» уначы заляцеў у Беларусь
Наступны матэрыял
Святлана Ціханоўская віншуе праваслаўных беларусаў з Раством

Iншыя матэрыялы