На русском языке:
Минимум 9 «шахедов» за ночь залетели в Беларусь, 1 сбит под Мозырем
Уначы з 27 на 28 студзеня зафіксавана як мінімум 9 заходаў расейскіх дронаў-камікадзэ тыпу «шахед» у Беларусь з Украіны.
Дроны рухаліся курсам на Лоеў, Нароўлю, Мазыр, Гомель і заходзілі ў «беларускі калідор».
Першы «шахед» заляцеў у 23:54 курсам на Лоеў. Далейшыя заходы былі ў: 00:24, 00:39, 00:42 (🛩х3), 01:00 (🛩х2) і 01:28.
Дрон, які заляцеў у 00:39 праз в. Ясянок (Нараўлянскі р-н), далей працягнуў рух на Нароўлю і Мазыр. Каля 00.55 у Мазырскім р-не быў чутны выбух, які мог з’яўляцца запускам ракеты СПА і ўжо ў 00.58 паведамілі, што шахед больш не фіксуецца. На дадзены момант усё паказвае на тое, што мінулай ноччу «шахед» быў збіты сіламі СПА пад Мазыром.
Акрамя таго, уначы журналісты Еuroradio патэлефанавалі ў аператыўна-дзяжурную службу Мазырскага РАУС, дзе ім адказалі: «Усё добра. Усё пад кантролем. Не хвалюйцеся», а іншы супрацоўнік сказаў — «Я вам нічога тлумачыць не буду».
Авіяцыя ВПС РБ уначы не паднімалася.
З 2024 года «Беларускі Гаюн« зафіксаваў не менш як 467 заходаў БПЛА ў Беларусь з Украіны і РФ, з іх 5 разведвальных дронаў. За год пацверджана 11 выпадкаў збіцця або падзення «шахедаў» у Беларусі і Латвіі, а таксама 1 выпадак разбурэння будынка ў выніку падзення БПЛА.
На дадзены момант няма падставаў меркаваць, што залёты расійскіх БЛА кшталту Shahed-136/131 у Беларусь бліжэйшым часам спыняцца.