Мінінфарм РБ чакае распаўсюджвання ЛГБТК+ літаратуры расіянамі

Canva
5 хв.

На русском языке: Мининформ РБ ожидает распространения ЛГБТК+ литературы россиянами

Выданне «Салідарнасць» апублікавала фатаграфію ліста за подпісам намесніка міністра інфармацыі РБ Ігара Бузоўскага, у якім апошні папярэджвае аб спробах расейцаў выдаць ЛГБТК+ літаратуру ў краінах СНД.

Мінінфарм РБ чакае распаўсюджвання ЛГБТК+ літаратуры расіянамі

Ліст Мінінфарма / Салідарнасць

У лісце Бузоўскі інфармуе беларускія арганізацыі пра расійскі закон супраць «прапаганды ЛГБТ» і паведамляе пра чарговую «пагрозу нацыянальным інтарэсам».

Паводле яго слоў, расійскія выдаўцы ЛГБТК-літаратуры збіраюцца выдаваць і распаўсюджваць кнігі праз краіны СНД, у тым ліку праз кніжны рынак Беларусі. У сувязі з гэтым ён даводзіць да беларускіх арганізацыяў:

«…неабходнасць безумоўнага захавання заканадаўства РБ з улікам выклікаў і пагроз нацыянальным інтарэсам у дачыненні да захавання і папулярызацыі традыцыйных каштоўнасцяў сямʼі і грамадства», – сказана ў дакуменце.

У выпадку ж «праявы ініцыятываў па вышэйпададзенай сітуацыі» – дакладваць у Мінінфарм.

Папярэдні матэрыял
Пракрамлёўскія хакеры заявілі пра затрыманне ў Беларусі заснавальніка Anonymous Russia
Наступны матэрыял
Сайт Мінінфарма прылёг: пракрамлёўскія хакеры ўспомнілі пра ультыматум?

Iншыя матэрыялы