Міністэрства аховы здароўя часова прыпыніла аказанне планавай меддапамогі

1
3 хв.

На русском языке: Минздрав временно приостановил оказание плановой медпомощи 

Пра гэта сказана ў загадзе 1287 ад 15.10.2021 года, якім часова прыпынена аказанне планавай меддапамогі ў амбулаторна-паліклінічных арганізацыях аховы здароўя.

У тым ліку часова прыпыняецца: правядзенне дыспансэрызацыі, скрынінгавыя мерапрыемствы, аказанне рэабілітацыйнай дапамогі, выкананне фізіятэрапеўтычных працэдур, лячэнне ў аддзяленнях дзённага знаходжання і аказанне планавай стаматалагічнай дапамогі.

Дакументам таксама прадпісваецца павялічыць нагрузку на апараты камп’ютарнай тамаграфіі ў амбулаторна-паліклінічных арганізацыях аховы здароўя, не менш чым на 45%. Для гэтага будуць перагледжаныя графікі работы кабінетаў КТ у буднія і суботнія дні. Прадпісваецца арганізаваць, па магчымасці, правядзенне даследаванняў пацыентаў з падазрэннем на COVID-19 і ў нядзелю.

Пацыентам з лёгкай і сярэднецяжкай формай COVID-19 без абцяжарваючых фактараў будзе аказвацца дапамога ў дамашніх умовах з назіраннем работнікаў паліклінік. Пацыентам са сярэднецяжкай формай захворвання на трэці і пяты дні ад яго пачатку дома будуць рабіць агульны аналіз крыві, біяхімічны аналіз крыві з вызначэннем узроўняў АсАТ, АлАТ, СРБ, ферыціну, ЛДГ, а на сёмы і дзесяты дні — электракардыяграма.

Пацыентаў у дамашніх умовах з уручэннем патрабаванняўў пра самаізаляцыю будуць назіраць да моманту знікнення клінічных сімптомаў, але не больш за 21 дзень з іх з’яўлення.

Акрамя таго, загадам унесеныя карэкціроўкі ў рэгламенты аказання дапамогі пры каранавіруснай інфекцыі.

Эпідэміялагічная сітуацыя ў Беларусі цяпер моцна пагоршылася. Сярод тых, хто захварэў, як ніколі шмат цяжкіх пацыентаў, рэанімацыі перапоўненыя. Па афіцыйных дадзеных Міністэрства аховы здароўя за апошнія суткі выяўлена 1 956 новых выпадкаў COVID-19, ачунялі 1 170 чалавек, 15 памерлі. Пацыентаў у стацыянарах больш, чым на піку другой хвалі. Колькасць актыўных выпадкаў за месяц вырасла з 8 796 да 23 111 чалавек, гэта значыць на 162%.

Папярэдні матэрыял
$2400 з Ірака да мяжы: мігранты распавялі, як едуць у ЕС праз Беларусь
Наступны матэрыял
Dze.chat стаў самым вялікім «экстрэмісцкім фарміраваннем» у свеце?

Iншыя матэрыялы