Гатэль Hotel IT Time на Купрэвіча, куды, паводле інфармацыі нашых крыніц, прыбываюць эмігранты з Блізкага Усходу для наступнага перамяшчэння ў Еўрасаюз, пачалі ахоўваць людзі ў цывільным. Ахова была заўважаная праз пяць дзён пасля публікацыі расследавання, якое прасочвае маршрут мігрантаў па Мінску.
Вось, што пішуць відавочцы ў рэдакцыю Motolko.help:
«Езджу на працу праз Купрэвіча і гасцініцу. Учора стаяў бус з ціхарамі злева ад гасцініцы раніцай і ўвечары з людзьмі. Раніцай сёння гэты ж бус з людзьмі стаяў на другім баку дарогі»;
«Увага партызанам каля гасцініц з мігрантамі. Дзяжураць ціхары. У прыватнасці IT Time ва Уруччы УАЗ Patriot 9716 PH-7. Унутры два тыпы на пярэдніх сядзеннях. Машына стаіць паўдня і ў ёй пастаянна хтосьці сядзіць».
Нагадаем, у Літве, Латвіі і Польшчы працягваецца эміграцыйны крызіс. Афіцыйныя Вільня, Рыга і Варшава лічаць, што беларускія ўлады штучна арганізавалі паток бежанцаў з Блізкага Усходу і называюць гэта гібрыднай агрэсіяй.