На русском языке:
МЧС закупит тактико-штурмовые бронежилеты для военных действий с защитой от выстрела из АК и винтовки
У сярэдзіне жніўня Рэспубліканскі цэнтр тылавога забеспячэння МНС РБ апублікаваў запыт для вызначэння кошту набыцця спецыялізаваных тактыка-штурмавых бронекамізэлек. Ведамства збіраецца закупіць іх у колькасці 168 штук ужо да канца бягучага года (да 2024/12/20).
У закупцы сказана, што бронекамізэлькі для МНС павінны мець клас абароны не ніжэй Бр5 — гэта адзін з самых высокіх узроўняў абароны сярод бронекамізэлек. Ён здольны абараніць чалавека ад траплення з аўтамата Калашнікава і вінтоўкі СДВ, вышэй клас абароны толькі Бр6, які таксама абараняе ад траплення з буйнакалібернай вінтоўкі ОСВ-96.
Ва ўнутраных дакументах прыводзіцца выява неабходнай бронекамізэлькі і паведамляецца, што янатаксама павінна мець шлейку для перацягвання пацярпелага.
Адзначым, што яшчэ ў лютым 2022 г. паведамлялася аб планах сфарміраваць у МНС рэзерв асабовага складу, каб яны маглі дзейнічаць разам з супрацоўнікамі МУС у мірны час, а ў выпадку ваеннай пагрозы — разам з вайскоўцамі УС РБ. Падобна, што менавіта ў адпаведнасць з тымі, агучанымі раней планамі, МНС і закупляе зараз бронекамізэлькі з такім узроўнем абароны.