На русском языке:
МО РБ объявило об усилении границы танками Т-72Б: Рассказываем, чьи это танки и какую границу усилили
12 траўня МА РБ заявіла, што ў рамках праверкі боегатоўнасці, некаторыя танкавыя ўзводы выконваюць задачы па ўзмацненні дзяржаўнай мяжы. Пра якія менавіта ўчасткі мяжы ідзе гаворка, не паведамляецца, але МА прадэманстравала танкі Т-72Б, якія замаскіраваныя мохам і галінкамі, а таксама танкі гэтай жа мадэлі на адкрытай мясцовасці.
Танкі Т-72Б у маскіроўцы / МА РБ
Таксама МА паведаміла, што адно з танкавых падраздзяленняў арганізавала ахову і абарону раёна засяроджвання і правяло кантрольныя стрэльбы.
Па нашых дадзеных, гаворка ідзе аб танках Т-72Б танкавага батальёна 6-й АМБР. Нагадаем, што яшчэ на мінулых выходных стала вядома, што ў рамках праверкі боегатоўнасці УС адзін з механізаваных батальёнаў 6-й механізаванай брыгады здзяйсняе марш у раён засяроджвання для выканання задач па прызначэнні.
Лакацыя танкаў Т-72Б танкавага батальёна 6-й АМБР / Беларускі Гаюн
Паводле інфармацыі «Беларускага Гаюна», дадзеным раёнам засяроджвання зʼяўляецца палігон «Гожскі» (Гродзенскі рн, Гродзенскай вобл). Па-першае, на гэта паказвае тое, што ўвечары 6 траўня з чыгуначнай станцыі «Ласосна» да станцыі «Парэчча» рухаўся эшалон з не менш за 24 танка Т-72Б танкавага батальёна 6-й амбр. Парэчча знаходзіцца ў непасрэднай блізкасці да палігона «Гожскі» і да мяжы з Літвой (6,4 км).
Танкі 6-й брыгады на палігоне Гожскі / МА РБ
Па-другое, адно з апублікаваных сёння фота якраз і было зроблена на палігоне «Гожскі», а больш канкрэтна – у яго заходняй частцы. Адлегласць ад палігона да мяжы складае 1,2-2 км. Такім чынам, узмацненне мяжы танкамі Т-72Б 6-й АМБР адбываецца менавіта ў прыграніччы з Літвой.