Наша Ніва
5 хв.

Выданне «Наша Ніва» атрымала здымкі сапраўдных дакументаў, што былі напісаныя рукой біскупа Баляслава Слосканса, і зараз захоўваюцца ў Скарынаўскай бібліятэцы ў Лондане. Гэтыя дакументы адшукаў пробашч беларускай парафіі ў Лондане Сяргей Стасевіч. І дзякуючы ім, можна сказаць, што «мошчы» — гэта падробка.

«Мошчы Еўфрасінні» — падробка. І вось чаму

1. Па дакументах можна параўнаць почырк біскупа Слосканса з почыркам у дакуменце далучанага да мошчаў — яны не супадаюць.

2. Не супадае і подпіс біскупа.

«Мошчы Еўфрасінні» — падробка. І вось чаму

3. Калі б у біскупа захоўваліся мошчы святой, пра гэта ведалі б звязаныя з ім людзі, у тым ліку беларус-біскуп Часлаў Сіповіч. Але ніякай такой інфармацыі няма.

І яшчэ адзін дадатковы момант: На пачатку дакументу напісана ARCHIDIOECESIS MINSCENSIS-MOHILOVIENSIS LATINORUM (Мінска-Магілёўская архідыяцэзія). Але!

Мінска-Магілёўская архідыяцэзія была ўтворана толькі 13 красавіка 1991 года аб’яднаннем Мінскай і Магілёўскай архідыяцэзій. На сайце Ватыкану ёсць афіцыйны дакумент аб утварэнні Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі. Нагадаем, што па-першае, Баляслаў Слосканс быў апостальскім адміністратарам архідыяцэзіяў Магілёву і Менску — асобна, а па-другое, і бадай галоўнае, ён памёр у 1981 годзе, амаль за 10 год да аб’яднання архідыяцэзіяў.

Папярэдні матэрыял
На Ebay прадаюцца мошчы Еўфрасінні Полацкай ці дачкі Рагвалода
Наступны матэрыял
Украіна арыштавала 170 вагонаў з беларускімі і расійскімі ўгнаеннямі на суму 2,7 млн даляраў

Iншыя матэрыялы