МТС аб’явіў пра акцыю для замежнікаў

Canva
2 хв.

На русском языке: МТС объявил об акции для иностранцев

Мабільны аператар МТС аб’явіў пра бонусы для кліентаў, якія прыехалі ў Беларусь з іншых краін, пры падключэнні на тарыфны план «Безліміцішча+», у першы месяц абанплата складзе ўсяго 15 рублёў. Гасцям прапануецца безлімітны інтэрнэт, 400 хвілін выходных званкоў ва ўсе сеткі Беларусі і 100 мб інтэрнэту ў суткі для раздачы ў рэжыме мадэма.

Ні для каго не сакрэт, што ў Беларусь штодня прыбываюць сотні грамадзян арабскіх краін, многія з іх пасля кідаюць свае рэчы і адпраўляюцца на мяжу з Польшчай або Літвой, каб нелегальна трапіць у ЕС. Дарэчы, ва ўсіх беларускіх аператараў дастаткова добрае інтэрнэт-пакрыццё на беларуска-польскай мяжы.

МТС аб’явіў пра акцыю для замежнікаў

Мапа 3G-пакрыцця мабільнага аператара МТС / mts.by

Нагадаем, што з верасня гэтага года дырэктарам СТАА «Мабільныя ТэлеСістэмы» прызначаны Уладзіслаў Андрэйчанка – сын Уладзіміра Андрэйчанкі, старшыні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі.

Папярэдні матэрыял
У цэнтры Мінска тоўпяцца людзі, падобныя да мігрантаў з Блізкага Усходу
Наступны матэрыял
Інфармацыйная прадукцыя сайта Еx-press.by прызнана экстрэмісцкімі матэрыяламі

Iншыя матэрыялы