На русском языке:
Музыканты Tor Band приговорены к 7,5-9 годам усиленного режима: Евгений Бурло на «суде» был на костылях — ему нужна операция
Па дадзеных гомельскай «Вясны», так званы Гомельскі абласны суд прысудзіў Дзмітрыю Галавачу 9 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму, Яўгену Бурло – 8 гадоў, Андрэю Ярэмчыку – 7,5 гадоў калоніі.
Кожнаму з музыкаў прысудзілі яшчэ і штраф у 100 базавых велічыняў (3700 рублёў). Як паведаміла «Радыё Свабода», у момант вынясення прысуду Яўген Бурло быў на мыліцах і не мог нават устаць. На «судзе» былі сваякі музыкаў, і ўсе плакалі падчас «прысуду».
«Адна са сваячак падчас абвяшчэння прысуду страціла прытомнасць. Яўген Бурло быў на мыліцах, ён з цяжкасцю перасоўваецца. Ён нават не ўставаў падчас абвяшчэння прысуду – суддзя Сяргей Салоўскі яму дазволіў», – паведаміла крыніца выдання.
Вядома, што Яўгену Бурло неабходна аперацыя на хрыбце. Яму паабяцалі яе правесці.
«Стан здароўя ў яго вельмі кепскі. Цяпер яго правяраюць яшчэ і на анкалогію», – дадала крыніца.