На русском языке:
МИД Литвы: лечить беларусов в санатории «Belorus» можно по одобрению Офиса Тихановской
Санаторый «Belorus», які знаходзіцца ў літоўскім Друскінінкаі і якім кіруе КСП, скардзіцца, што Літва не выдае візы грамадзянам Беларусі, з-за чаго яны вымушаны звольніць 1/4 частку персаналу.
У МЗС Літвы прапанавалі альтэрнатыўнае вырашэнне спрэчнай сітуацыі – узгадняць спісы тых, хто прыязджае ў санаторый, з Офісам Святланы Ціханоўскай.
«Мы прапануем санаторыю Belorus звяртацца ў Офіс Ціханаўскай, прадстаўляць яму спіс грамадзянаў Беларусі, якія маюць намер прыехаць на лячэнне, і атрымаць яго дазвол на прыезд гэтых людзей. Пасля атрымання адабрэння Офіса Ціханаўскай і рэкамендацый ад іх МЗС гатовы разгледзець пытанне выдачы візаў», – заявілі ў МЗС Літвы.