На русском языке:
МИД Украины призвал ВС РБ отвести войска от границы с Украиной
Міністэрства замежных спраў Украіны апублікавала заяву, у якой заклікала УС РБ прыпыніць недружалюбныя дзеянні і адвесці войскі ад мяжы з Украінай на адлегласць, якая перавышае далёкасць паражэння агнявых сістэм РБ.
Звернем увагу, што па дадзеных маніторынгавай групы «Беларускі Гаюн», групоўка, сканцэнтраваная ля мяжы з Украінай, складае ≈1100 чалавек л/с, і гэтая колькасць сіл, якія перакідаюцца да мяжы, не нясе пагрозы для Украіны. Таксама звернем увагу, што войскі размешчаны на глыбіні да 50 кіламетраў ад мяжы.
«Беларускі Гаюн» лічыць, што бягучая эскалацыя абстаноўкі на мяжы мае інфармацыйныя і палітычныя, а не ваенныя мэты.