На БЧ праходзяць вучэнні па пагрузцы-выгрузцы воінскай тэхнікі ў любым месцы на перагонах.

БелЖД Live
4 хв.

На русском языке: На БелЖД проходят учения по погрузке-выгрузке воинской техники в любом месте на перегонах

Па інфармацыі Супольнасці чыгуначнікаў Беларусі 29 снежня на Беларускай чыгунцы пачаліся вучэнні па пагрузцы-выгрузцы воінскай тэхнікі з прымяненнем зборна-разборнай металічнай апарэлі СРМА — гэта спецыяльнаепрыстасаванне, прызначанае для разгрузкі або пагрузкі тэхнікі на эшалон у абсалютна любым месцы на перагонах, нават на непрыстасаваных участках.

Трэніроўка па ўстаноўцы СРМА з пагрузачна-разгрузачнымі мерапрыемствамі ўжо прайшла ў раёне чыгуначных станцый Прудок і Ласвіда (Віцебская вобл, РБ). Нагадаем, у раёне ЖД-станцыі Ласвіда знаходзіцца аднайменны палігон 103. Брыгады, дзе ў дадзены момант дыслакуюцца салдаты ВС РФ.

Чыгуначнікі паведамляюць, што такія трэніроўкі для адпрацоўкі навыкаў задзейнічання СРМА праводзяцца і на іншых аддзяленнях БЧ, у ключавых месцах размяшчэння расійскіх войск.

Для ўдзелу ў такіх трэніроўках задзейнічаны:
— Служба ваенных паведамленняў (ВАСА МА РБ),
– работнікі пуцявой гаспадаркі,
– маставікі,
– вылучаўся аўтакран.

Адметна таксама, што для вучэнняў задзейнічаны элементы СРМА 1954 года выпуску. І галоўнае, на працягу больш за дзесяць гадоў на БЧ не праводзілася трэніровак па адпрацоўцы навыкаў устаноўкі такога спецыфічнага абсталявання як СРМА.

Папярэдні матэрыял
5 студзеня пачнуць «судзіць» лаўрэата Нобелеўскай прэміі міру Алеся Бяляцкага і іншых праваабаронцаў «Вясны»
Наступны матэрыял
У Мінску праходзіць «суд» над Нобелеўскім лаўрэатам Алесем Бяляцкім і іншымі праваабаронцамі «Вясны»

Iншыя матэрыялы