На русском языке:
На допросы на границах уводят не только беларусов, но и украинцев
Паведамляюць, што пры нядаўнім перасячэнні мяжы Беларусі з Польшчай людзі звярнулі ўвагу, што і на ўезд і на выезд з краіны праходзяць узмоцненыя праверкі з допытамі і праверкай тэлефонаў не толькі беларусаў, але і грамадзян Украіны.
Вядома, што пры перасячэнні мяжы з Беларусі ў Польшчу, з аўтобуса выводзілі «на размову» людзей з украінскімі пашпартамі.
«Тарганулі грамадзян Украіны з аўтобуса. Памежнік клікаў чалавека ў цывільным, і той распытваў і правяраў тэлефоны грамадзян Украіны. Сярод іншага, у людзей пыталіся і навошта яны прыязджалі ў Беларусь».
Па словах відавочцаў, яшчэ мацнейшыя праверкі былі на ўезд з Польшчы ў РБ.
Цытата: «Памежнік гарлапаніў: «У каго пашпарт Украіны выходзьце!» (Як фашысты гарлапанілі габрэям). Украінцаў адводзілі ў бок і патрабавалі паказаць тэлефон. Беларусам проста плакаць хацелася, іспанскі сорам».
Нагадаем, што ўзмоцненыя праверкі і допыты ў адносінах да беларусаў ужо ідуць як мінімум некалькі месяцаў. Гэта адбываецца на ўсіх межах Беларусі і ў аэрапорце. На допытах патрабуюць паказаць тэлефон, лазяць па сацсетках, пытаюцца пра сваякоў у ЕС, затрыманні і адносінах да Украіны.