На допыты на межах сталі адводзіць і грамадзян Літвы?

sputnik.by
3 хв.

На русском языке: На допросы на границах стали уводить и граждан Литвы?

Дэпартамент дзяржбяспекі Літвы (ДДБ) паведаміў, што ўзмоцненыя праверкі тэлефонаў і допыты пры перасячэнні мяжы Беларусі зараз распаўсюджваюцца і на грамадзян Літвы. Паводле інфармацыі ДДБ, праверкі літоўцаў уключаюць у сябе: праверкі кампʼютараў і тэлефонаў, кантактаў у іх, акаўнтаў у сацсетках, фатаграфій і маршрутаў у картах.

«Падчас праверак супрацоўнікі беларускіх службаў збіраюць інфармацыю аб палітычных поглядах і працы грамадзян Літвы і спрабуюць высветліць, ці маюць яны дачыненне да памежных, праваахоўных ці разведвальных органаў», – заяўляе ДДБ.

ДДБ таксама піша, што вядома аб шэрагу выпадкаў, калі грамадзянам Літвы адмаўлялі ва ўездзе ў Беларусь, калі высвятлялася, што яны падтрымліваюць Украіну і асуджаюць агрэсію РФ. Таксама сказана, што на допытах грамадзян Літвы прымушаюць да супрацоўніцтва са спецслужбамі Лукашэнкі шляхам шантажу і псіхалагічнага ціску.

Хочам даведацца ў тых, хто апошнім часам перасякаў мяжу Літва і Беларусі, ці бачылі вы, каб на допыты адводзілі грамадзян Літвы ці іншых замежнікаў? Магчыма, адводзілі менавіта вас і вы можаце расказаць падрабязнасці?

Будзем удзячныя за любую інфармацыю ў @motolko_bot. Для сувязі з намі вы можаце перадаваць дадзеныя праз вашых сяброў/родных за мяжой ці выкарыстоўваць ананімную форму на сайце ці пісаць нам на пошту [email protected]

Калі вы нешта ведаеце пра гэта – напішыце нам, калі ласка

Гэтае поле абавязкова для запаўнення
Папярэдні матэрыял
Лукашэнка сустракаўся з Прыгожыным у рэзідэнцыі на Мінскім моры?
Наступны матэрыял
Пракурор патрабуе прызначыць Эдуарду Бабарыку 10 гадоў калоніі

Iншыя матэрыялы