На русском языке:
На границе с Литвой установлен блокпост с танком и БМП
На трасе М7, за 10 км ад КПП Каменны Лог — Мядзінінкай на беларуска-літоўскай мяжы з’явіўся блокпост.
Нясенне службы на блокпосту ажыццяўляюць ваеннаслужачыя 19-й механізаванай брыгады, якія прыбылі ў Ашмянскі раён у рамках праверкі баявой гатоўнасці УС РБ.
Па інфармацыі МА РБ, вайскоўцы брыгады «вылучыліся з раёна засяроджвання ў баявыя парадкі»* і «прыступілі да выканання вучэбна-баявых задач». Блокпост затуляюць замаскіраваныя танк Т-72Б і баявая машына пяхоты БМП-2.
Пра дагляд машын, якія праязджалі праз блокпост, пакуль не паведамлялася.
* Пад «баявым парадкам» маецца на ўвазе размяшчэнне падраздзяленняў для вядзення бою.