На наваполацкім «Паліміры» ўвечары спрацавалі сістэмы абароны: паступала інфармацыя аб узгаранні

Палімір
2 хв.

На русском языке: На новополоцком «Полимире» вечером сработали системы защиты: поступала информация о возгорании

Учора ўвечары канал @naftanFREE паведаміў, што ў 102-м цэху завода «Палімір» ААТ «Нафтан» у Наваполацку каля 20:40 адбыўся падрыў ахоўнай прылады, быў чутны гук выбуху. На месца прыбылі машыны МНС, якія ліквідавалі ўзгаранне.

Пазней з’явілася афіцыйная інфармацыя, што на заводзе спрацавалі сістэмы абароны падчас пусканаладачных работ на ўстаноўцы цэха 102.

«На заводзе «Палімір», у цэху № 102, спрацавала ахоўная прылада. Ніхто не пацярпеў. Прадпрыемства працягвае працаваць у штатным рэжыме», – гаворыцца ў афіцыйным паведамленні.

Папярэдні матэрыял
H&M сыходзіць з Беларусі. Крамы адкрыюць для распродажу рэшткаў
Наступны матэрыял
Ва Уруччы пабудуюць храмавы комплекс са званіцай і капліцай з фантанам, а на рэндэрах — візантыйскія крыжы

Iншыя матэрыялы