На русском языке:
На полигоне Обуз-Лесновский умер резервист призванный на сборы
З некалькіх крыніцаў нам паступіла інфармацыя, што сёння ў другой палове дня на палігоне «Абуз-Лясноўскі» пад Баранавічамі памёр рэзервіст, прызваны на зборы ў межах праверкі боегатоўнасці.
Вядома, што загінуў рэзервіст, які быў прызваны ў межах збораў у 11-ю механізаваную брыгаду (пункт пастаяннай дыслакацыі — г. Слонім).
Па папярэдніх дадзеных, ужо цяпер камандаванне спрабуе максімальна схаваць факт смерці чалавека. У той жа час дакладная прычына смерці на гэты момант невядомая, мяркуецца, што чалавек мог падавіцца або спынілася сэрца.
Выказваем спачуванні сваякам і знаёмым рэзервіста, які загінуў.
Калі вам штосьці пра гэта вядома, пішыце праз ананімную форму для сувязі ніжэй. Або перадавайце інфармацыю праз знаёмых/сваякоў за мяжой у @motolko_bot.