На сайце дзяржзакупак з’явіўся тэндар на закуп мэблі ў казармы: па рэндарах больш падобна на рэстаран

сайт госзакупок
2 хв.

На русском языке: На сайте госзакупок появился тендер на закупку мебели в казармы: по рендерам больше похоже на ресторан

На сайце дзяржзакупак апублікаваны тэндар на пошук пастаўшчыка мэблі для казармаў «Інстытута нацыянальнай бяспекі РБ».

Пастаўшчыка мэблі выбірае ААТ «БУДТРЭСТ № 4», сярод лотаў прысутнічаюць:

— Сталы абедзенныя – 31 адзінка за 12 230 BYN;
— Крэслы абедзенныя – 88 штук за 15 444 BYN;
— Канапы – 12 штук за 10 368 BYN.

Але самае цікавае ва ўнутраных дакументах, а, дакладней, у дызайн-праекце, дзе прадстаўлены рэндары будучых, прама скажам, «царскіх» казармаў. На стандартныя памяшканні для вайскоўцаў ужо зусім не падобна, і тут альбо ў вайскоўцаў так рэзка выраслі патрабаванні, альбо (мяркуючы па запытанай мэблі) хтосьці проста вырашыў адкрыць свой рэстаран.

Папярэдні матэрыял
МАП пачне распрацоўку санкцыйных мер супраць рэжыму ў Беларусі праз сістэматычныя парушэнні правоў прафсаюзаў у краіне
Наступны матэрыял
Мінгарвыканкам адмовіў вернікам у просьбе маліцца ў зашклёнай галерэі Чырвонага Касцёла ці каля яго

Iншыя матэрыялы