На сярэдзіну жніўня ў Беларусі знаходзілася 4000-4500 наймітаў ПВК «Вагнер»

The Moscow Times
3 хв.

На русском языке: На середину августа в Беларуси находилось 4000-4500 наемников ЧВК «Вагнер»

Мы лічым, што частка наймітаў сапраўды магла пакінуць Беларусь, аднак за месяц колькасць іх тэхнікі ў лагеры ў в. Цэль практычна не змянілася.

Актыўных перамяшчэнняў наймітаў ПВК «Вагнер» па тэрыторыі Беларусі ў жніўні не фіксавалася і больш за тое, апошні раз іх перамяшчэнне было заўважана 27 жніўня, а за першы тыдзень верасня іх перамяшчэнне ўвогуле не фіксаваліся.

Тым не менш па нашых дадзеных, у іх асноўным лагеры працягваецца разбор намётаў і на дадзены момант іх засталося ўжо каля 130 адзінак, гэта значыць на 55% менш, чым у канцы ліпеня. Таксама трэба ўлічыць, што частку наймітаў могуць перасяліць у адрамантаваныя казармы. І так, важны момант: нягледзячы на памяншэнне колькасці намётаў, іх тэхнікі ў лагеры не становіцца менш, яна толькі перамяшчаецца на іншыя месцы паркоўкі па тэрыторыі лагера.

Цалкам з аглядам ваеннай актыўнасці ў Беларусі за жнівень можна азнаёміцца тут (на англійскай).

Папярэдні матэрыял
Чым займаліся найміты ПВК «Вагнер» у Беларусі ў жніўні?
Наступны матэрыял
Вучэнні УС РБ/РФ у Беларусі прадоўжаныя мінімум да 17 верасня

Iншыя матэрыялы