На вайне ва Украіне загінуў заснавальнік «Белага Легіёна» Міраслаў Лазоўскі

Радыё Свабода
4 хв.

На русском языке: На войне в Украине погиб основатель «Белого Легиона» Мирослав Лазовский

Пра гэта паведаміла «Радыё Свабода». Міраслаў Лазоўскі – адзін з 5-ці загінуўшых пад Бахмутам беларускіх добраахвотнікаў, якія ваявалі за свабоду Беларусі і Украіны.

На вайне ва Украіне загінуў заснавальнік «Белага Легіёна» Міраслаў Лазоўскі

Міраславу Лазоўскаму было 49 гадоў. Развітанне з адным з заснавальнікаў «Белага Легіёна», байцом батальёна «Волат» адбудзецца 26 траўня ў Кіеве каля помніка Кію, Шчака, Харыва і Лыбедзі на беразе Дняпра. Пачатак цырымоніі а 13:00.

На вайне ва Украіне загінуў заснавальнік «Белага Легіёна» Міраслаў Лазоўскі

Міраславу Лазоўскаму было 49 гадоў. Ён нарадзіўся ў Мінску, яго бацька паходзіць са Случчыны, а мама — з Магілёўшчыны. Скончыў ён Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт, піша «Наша Ніва».

У 1995 годзе ён уступіў у заснаванае Міколам Статкевічам «Згуртаванне беларускіх вайскоўцаў», у тым жа годзе стаў адным са стваральнікаў «Белага легіёна» — ваенізаванай патрыятычнай арганізацыі, мэтай якой была дапрызыўная падрыхтоўка моладзі.

На вайне ва Украіне загінуў заснавальнік «Белага Легіёна» Міраслаў Лазоўскі

Міраслаў Лазоўскі ўручае «сталёвыя берэты» ўдзельнікам «Белага легіёна», якія прайшлі прайшлі выпрабаванне на іх. Канец 1990-х / Фото: Наша Нива

Сябры «Белага легіёна» былі актыўнымі ўдзельнікамі мітынгаў і шэсцяў у 1996—1999 гадах. Арганізацыя сышла ў падполле на пачатку 2000-х. Апошні раз згадкі пра «Белы легіён» з’яўляліся ў 2017 годзе, калі затрымалі Лазоўскага і былых кіраўнікоў арганізацыі. Аднак неўзабаве вызвалілі з-пад варты.

У 2013 годзе Міраслаў Лазоўскі заснаваў кніжную серыю «Беларусь у войнах», яе мэтай ён называў распаўсюджванне навукова-папулярных выданняў аб гісторыі Беларусі.

Працаваў інжынерам, а пасля ў выдавецтве «Кнігазбор», якое зліквідавалі ўлады ў студзені 2023 года.

Папярэдні матэрыял
Вучэнні УС РБ/РФ у Беларусі прадоўжаныя мінімум да 4 чэрвеня
Наступны матэрыял
Польшча ўвядзе новыя санкцыі супраць некалькіх соцень прадстаўнікоў рэжыму Лукашэнкі

Iншыя матэрыялы