На русском языке:
На войне погибли еще двое беларусских добровольцев
Стала вядома, што 9 чэрвеня, выконваючы баявое заданне на Харкаўскім напрамку, загінулі двое байцоў Палка Каліноўскага.
«Трагедыя адбылася па дарозе на пазіцыі, дзе яны мусілі забраць адзін з баявых разлікаў пасля завяршэння задачы, але патрапілі на міну. Атрыманыя траўмы аказаліся несумяшчальныя з жыццём», – паведамілі ў ПКК.
На дадзены момант вядома ўжо мінімум пра 65 беларусаў, якія загінулі на вайне ва Украіне, змагаючыся супраць акупацыйных войск УС РФ за свабоду Украіны і Беларусі.