На выходных, верагодна, адбылася ратацыя расійскіх вайскоўцаў, якія застаюцца на аэрадроме «Мазыр»

4 хв.

На русском языке: На выходных произошла ротация российских военных, которые остаются на аэродроме «Мозырь»?

Паводле нашай інфармацыі, 9 снежня ў 17:34 з аэрадрома «Сешча» (Бранская вобласць, РФ) у аэрапорт «Гомель» прыляцеў ваенна-транспартны самалёт Ан-12 ПКС РФ. Да гэтага Ан-12 прылятаў у Гомель 13 кастрычніка.

Пазней, у раёне 19 гадзін, на трасе М10 (Гомель – Рэчыца) рухалася калона УС РФ: аўтобус ПАЗ і 2 аўтамабілі «Урал» (тэнт). Уся тэхніка была без рэгістрацыйных знакаў.

На выходных, верагодна, адбылася ратацыя расійскіх вайскоўцаў, якія застаюцца на аэрадроме «Мазыр»

Адзначым, што расійскія вайскоўцы працягваюць знаходзіцца на аэрадроме «Мазыр» («Бокаў»). Гэта пацвярджаюць як дадзеныя спадарожнікавых здымкаў, так і рэгулярныя перамяшчэнні вайскоўцаў у Мазыры і яго наваколлях.

Ваенна-транспартны самалёт Ан-12 можаце перавозіць на борце да 90 чалавек. У кузаў аўтамабіля «Урал» змяшчаецца каля 30 пасажыраў, у аўтобус ПАЗ (у залежнасці ад мадэлі) – 23. Адпаведна, калона, заўважаная на трасе М10, магла перавозіць больш за 80 пасажыраў. Аднак нельга выключаць, што асабовы склад перавозіўся толькі ў аўтобусе, а ў грузавіках – грузы.

Такім чынам, можна меркаваць, што самалёт Ан-12 даставіў групу расійскіх вайскоўцаў для ратацыі кантынгенту, які знаходзіцца на аэрадроме «Мазыр» («Бакоў»). Нельга выключаць, што борт мог даставіць вайскоўцаў і для ратацыі кантынгенту, які знаходзіцца на аэрадроме «Зябраўка».

Папярэдні матэрыял
Што танней: набыць дазвол у расійскага рэгулятара ці ў беларускага МЗС? «Southwind Airlines збіраецца лятаць з Мінска ў Стамбул
Наступны матэрыял
Вучэнні УС РБ/РФ у Беларусі прадоўжаныя мінімум да 18 снежня. Яны ідуць бесперапынна з 29 красавіка 2022 года. Агульная колькасць працягненняў складае 85 тыдняў.

Iншыя матэрыялы