Над Мінскам лётаюць расійскія баявыя верталёты

хв.

У рэдакцыю Motolko.help паступаюць паведамленні пра 12-15 верталётаў, якія ляцяць з боку Мачулішчаў над Мінскам. Гаворка ідзе пра расійскія баявыя верталёты, сярод якіх заўважаныя Мі-8, КА-52 і Мі-26.

Мы мяркуем, што ў дадзены момант яны вяртаюцца з вучэнняў у Расію.

Нагадаем, 9 верасня ў Беларусі стартавалі расійска-беларускія вучэнні «Захад-2021». У гэтым годзе ў вучэннях узялі ўдзел узброеныя сілы Казахстана. Вучэнні доўжыліся да 15 верасня на палігонах Расіі і Беларусі, а таксама ў паўднёвай частцы Балтыкі.

Папярэдні матэрыял
ПЦР-тэст цяпер можна будзе зрабіць на аўтавакзале ў Мінску
Наступны матэрыял
«Наша Ніва»: МТС і Белтэлекам хочуць прадаць туркам

Iншыя матэрыялы