На русском языке:
«Нафтан» разместил «тайный» тендер. Пытается обойти санкции?
Наваполацкі «Нафтан» апублікаваў на сваім сайце новы тэндар на закупку запчастак для вентылятараў градзірні. Па-першае, дадзены тэндар не размяшчаны на сайце дзяржзакупак, па-другое, нідзе не паказаны кошт і пералік запчастак, якія ім неабходна набыць. Такім чынам, сутнасць тэндару цалкам схаваная, а ў запрашэнні да ўдзелу сказана:
«Пералік неабходных да пастаўкі запчастак высылаецца пры атрыманні гарантыі непрадастаўлення атрыманай інфармацыі пра канчатковага карыстальніка любым трэцім асобам. [...] Гарантыя непрадастаўлення атрыманай інфармацыі павінна быць аформлена на папяровым носьбіце, запячатаная ў канверт або адсканаваная».
У канцы красавіка гэтага года ў ЗША аднавілі санкцыі супраць ААТ «Нафтан», а пазней і Малдова ўвяла забарону на імпарт прадукцыі прадпрыемства. Магчыма, патрабаванне «нікому нічога не казаць» звязана з новай спробай абысці санкцыі ЗША.