На русском языке:
Варшава получает сигналы из Минска о желании вести диалог – замглавы МИД Польши
У эфіры Polskie Radio намеснік кіраўніка МЗС Польшчы Анджэй Шэйна заявіў, што Варшава бачыць сігналы афіцыйнага Мінска аб жаданні весці дыялог.
«Мы павінны весці перамовы і будзем весці перамовы. Я толькі хачу паказаць, што ў нас ёсць інструменты, мы не бездапаможныя супраць рэжыму Беларусі. А ў апошні час мы бачым такія жэсты, жаданне размовы, жаданне дыялогу — напэўна гэта лепшае слова», — заявіў Шэйна.
Намеснік кіраўніка МЗС таксама паведаміў, што ў выніку перамоваў паміж Польшчай і Кітаем апошні адыграў ролю ў паслабленні гібрыдных атак на польска-беларускай мяжы.
Анджэй Шэйна таксама паведаміў, што перамовы па вызваленні палітвязняў у Беларусі, у тым ліку Анджэя Пачобута, патрабуюць цэлага комплексу мер. Па словах чыноўніка, у Польшчы ёсць інструменты для ціску на рэжым у Беларусі, але ў такога шляху могуць быць свае наступствы для самой Польшчы.
«У нас ёсць такі інструмент, напрыклад, мы б, вядома, маглі закрыць мяжу. Гэта ўдарыла б па эканамічных інтарэсах Беларусі, але таксама закранула б і Кітай, які праз тэрыторыю Беларусі і Польшчы экспартуе свае тавары. […] У любога дзеянні ёсць супрацьдзеянне. Калі б мы выкарыстоўвалі інструменты эканамічнага, палітычнага і памежнага [ціску], гэта б паўплывала на эканамічныя інтарэсы Польшчы, бо эканамічны абмен працуе ў абодва бакі», – сказаў Шэйна.