In English:
Nasha Niva: Former ambassador of Belarus to Germany committed suicide – he couldn’t handle interrogations by the KGB
На русском языке:
Наша Ніва: Экс-посол Беларуси в Германии покончил с собой — не выдержал допросов КГБ
Паводле звестак выдання «Наша Ніва», былы амбасадар Беларусі ў Германіі Дзяніс Сідарэнка скончыў жыццё самагубствам – скокнуў са шматпавярховага дома. Гэта адбылося яшчэ 23 чэрвеня, але МЗС РБ паведаміла пра смерць Сідарэнкі толькі сёння, пры гэтым не прыводзячы дэталяў.
Паводле інфармацыі «Нашай Нівы», пасля вяртання са сваёй пасольскай камандзіроўкі з Германіі Сідарэнка стаў абʼектам увагі КДБ. Крыніцы выдання паведамляюць, што Сідарэнка прайшоў паліграф і допыты, і мяркуюць, што прычынай самагубства стала тое, што ён не вытрымаў таго, што адбываецца.
Дзяніс Сідарэнка быў паслом Беларусі ў Германіі з 2016 па 2024 гг. Яго вызвалілі з гэтай пасады ўказам Лукашэнкі ад 11 сакавіка. Новай пасады ў МЗС ён не атрымаў.