Крыніцы выдання паведамляюць, што Кітай замарозіў выдачу траншаў крэдыту на будаўніцтва горна-абагачальнага камбіната пад Салігорскам з-за санкцый супраць Міхаіла Гуцэрыева.
Нежынскі горна-абагачальны камбінат будуе пад Салігорскам Гуцэрыеўскі «Слаўкалій» на крэдытныя сродкі Кітая пад гарантыю ўрада Беларусі. Па інфармацыі выдання, праз замарозку чарговага траншу крэдыту будаўнічыя кампаніі сыходзяць з будпляцоўкі, «Слаўкалій» ужо ўлез перад імі ў даўгі. Працы прыпыненыя з канца чэрвеня, хоць у праект ужо ўкладзена 820 мільёнаў даляраў, але яшчэ засталіся $580 млн, якія Кітай не выплаціў.
Склаўся цэлы санкцыйных пасьянс: пад санкцыі патрапіў і Гуцэрыеў, і Беларусбанк — крэдытны аператар, праз які кітайскія грошы ідуць у «Слаўкалій». Дробныя прыватныя банкі проста не адпавядаюць патрабаванням па «пераварванні» шматмільённых транзакцый, піша «Наша Ніва».
У 2021 годзе расійскі мільярдэр Міхаіл Гуцэрыеў быў уключаны ў чацвёрты пакет санкцый ЕС праз супрацоўніцтва з Лукашэнкам, а затым санкцыі супраць яго ўвяла Вялікабрытанія, ЗША і Канада. «Беларусбанк» патрапіў пад сектаральныя санкцыі ЕС, пасля чаго Вялікабрытанія, ЗША і Канада таксама да іх далучыліся.