На русском языке:
Наша Ніва: Макдональдс остаётся в Беларуси, владельцу сети запретили менять франшизу
Выданне «Наша Ніва» са спасылкай на ўласныя крыніцы паведамляе, што расейскага брэнда «Вкусно – и точка» ў Беларусі не будзе. Справа ў тым, што кампаніі «КСБ Виктори Рестораны», праз якую працуе беларускі Макдональдс, забаранілі змяняць франшызу.
«Лукашэнка забараніў мяняць франшызу. Гэта яго рашэнне. Падобнае нядаўна здарылася і з «Сінэва», якое хацела прадацца рускім, але ім забаранілі. Толькі ў размове з «Макдональдсам» аб продажы гаворка не ішла, толькі пра замену франшызы. Але забаранілі. Гэта ўжо дакладна», — паведаміла крыніца выдання.