«Наша Ніва»: Пад санкцыі могуць трапіць 5 банкаў, Белтэлекам і дрэваапрацоўка

Фото: Canva
2 хв.

Крыніцы выдання паведамляюць, што цяпер актыўна абмяркоўваецца ідэя ўвядзення сур’ёзных санкцый супраць 5-і беларускіх банкаў: «Беларусбанка», «Дабрабыта», «Белінвестбанка», «Белаграпрамбанка» і «Банка развіцця». Таксама пад санкцыі можа патрапіць дрэваапрацоўка і «Белтэлекам»

Выданне паведамляе, што ЕС і ЗША спрабуюць сінхранізаваць уведзеныя санкцыі і ёсць верагоднасць, што 5-ы пакет будзе прыняты адначасова з санкцыямі ЗША, але, па інфармацыі выдання, не раней за кастрычнік.

Нагадаем, у канцы чэрвеня «Белінвестбанк», «Беларусбанк» і «Белаграпрамбанк» ужо трапілі пад сектаральныя санкцыі ЕС. Пасля гэтага Deutsche Bank закрыў іх карэспандэнцкія рахункі, а міжнароднае рэйтынгавае агенцтва Fitch Ratings скасавала рэйтынгі «Беларусбанка» і «Белінвестбанка».

Папярэдні матэрыял
Супрацоўнікам сеткі крамаў «Родны кут» аддаюць частку заробку сертыфікатамі на ежу, а частку ўтрымліваюць на газеты і фонды
Наступны матэрыял
Лукашэнка прызначыў новага дырэктара МТС

Iншыя матэрыялы