На русском языке:
Наша Ніва: Через задержанных стрелков КГБ пытается выйти на человека, которого называют «Якутик»
Учора выданне «Наша Ніва» паведаміла, што на выходных у Беларусі прайшла хваля масавых затрыманняў страйкбалістаў, стралкоў і рэканструктараў.
Гэтую інфармацыю пазней пацвердзілі і праваабаронцы, паведаміўшы, што сярод затрыманых ёсць і ўдзельнік розных чэмпіянатаў па стральбе. Прычына затрымання невядомая, але сваякі мяркуюць, што яно можа быць звязанае з дыверсіяй у Мачулішчах.
Сёння журналісты «Нашай Нівы» паведамілі шэраг падрабязнасцяў, якія ўдалося высветліць. Вядома, што праз затрыманых стралкоў, КДБ спрабуюць выйсці на чалавека, якога называюць «Якуцік» (прозвішча ці мянушка гэта – невядома).
У КДБ затрыманых дапытваюць на прадмет знаёмства з гэтым чалавекам, паказваюць ягоныя фота, удакладняюць абставіны знаёмства і характар адносінаў з ім. Па дадзеных выдання, затрыманых адпраўляюць і на паліграф. Некаторых адпускаюць пад падпіску аб неразгалошванні.