На русском языке:
НашаНива: В Минске подростку выстрелили в ногу
«Наша Ніва» са спасылкай на крыніцы паведаміла, што 21 чэрвеня ў двары мінскага ЖК «Каскад» адбылася бойка са стральбой. Паведамляецца, што падлетак быў паранены ў нагу, пасля чаго яму была аказана медыцынская дапамога хуткай брыгадай.
Тэлеграм-канал @kascadlive піша, што да гэтага можа мець дачыненне былы начальнік ГУБАЗік Андрэй Паршын, які зараз узначальвае Дэпартамент забеспячэння аператыўна-вышуковай дзейнасці ведамства.
«Паршын пры дапамозе кулакоў вырашыў павучыць жыццю групу маладых суграмадзян, якія размясціліся ў пад’езда. Моладзь не распазнала карніка, і Паршын ганебна паляцеў у накдаўн. Мяркуючы па дадатковай інфармацыі, далей ён ужыў зброю супраць падлетка. У далейшым [сілавікі] распачалі максімум намаганняў па ўтойванні ўдзелу Паршына», — піша канал.