Настаўнікі папярэджваюць бацькоў пра «масавыя беспарадкі з удзелам узброеных людзей», у Рэчыцы былі бойкі з ПВК «Родан»

Гомельская правда
3 хв.

На русском языке: Учителя предупреждают родителей о «массовых беспорядках с участием вооружённых людей», потасовки с ЧВК «Редан» прошли и в Речице

З учарашняга вечара ў розных школах краіны настаўнікі пачалі паведамляць бацькам падлеткаў, што 1 сакавіка плануюцца беспарадкі і бацькі павінны сачыць за дзецьмі пасля школы.

Папярэдне пра гэта паведаміў канал «Паглядзі, брахня?» і інфармацыю пацвердзілі розныя крыніцы.

Настаўнікі папярэджваюць бацькоў пра «масавыя беспарадкі з удзелам узброеных людзей», у Рэчыцы былі бойкі з ПВК «Родан»

«1 сакавіка ўсе вучні пасля ўрокаў павінныя будуць знаходзіцца пад асабістым пільным кантролем іх бацькоў: паводле непацверджанай інфармацыі плануюцца масавыя беспарадкі, у якіх замешаныя таксама і ўзброеныя дарослыя. Каб пазбегнуць непрыемных сітуацый, просьба праінфармаваць бацькоў аб неабходнасці кантролю вольнага часу вучняў».

Акрамя таго, стала вядома, што акрамя Гомеля, учора ў раёне 18.00 адбылася бойка падлеткаў з ПВК «Рэдан» з іншымі «субкультурамі» у Рэчыцы ў раёне крамы ТРЦ «Глобал».

Папярэдні матэрыял
Зʼявіўся першы спадарожнікавы здымак аэрадрома «Мачулішчы» пасля інцыдэнту. Там бачны ДРЛА
Наступны матэрыял
Навучаны кантынгент УС РФ з тэхнікай вывозяць наўпрост на акупаваныя тэрыторыі Украіны

Iншыя матэрыялы