На русском языке:
Наталья Коляда получила Орден Британской Империи
У Букінгемскім палацы ў Лондане адбылася цырымонія ўручэння Ордэна Брытанскай Імперыі сузаснавальніцы Беларускага свабоднага тэатра Наталлі Калядзе.
Наталля Каляда і Мікалай Халезін удастоены гэтай рыцарскай узнагароды за заслугі перад тэатрам. Мікалай паведаміў, што гэтую ўзнагароду атрымліваюць людзі, адзначаныя за выдатныя заслугі, асабістую адвагу, іх службу Вялікабрытаніі і дзейнасці па свеце.
«Наталля Каляда і Мікалай Халезін былі намінаваныя на ўзнагароду пры жыцці Яе Вялікасці Каралевы Лізаветы II – гэта быў апошні спіс прэтэндэнтаў на ўзнагароду, прадстаўлены на яе разгляд. Пасля смерці Каралевы, яе сын стаў Каралём Чарльзам III, і зацвердзіў узнагароджанне. Гэтае ўзнагароджанне – першае, падпісанае ім», – напісаў Мікалай.