Наталля Каляда атрымала Ордэн Брытанскай Імперыі

3 хв.

На русском языке: Наталья Коляда получила Орден Британской Империи

У Букінгемскім палацы ў Лондане адбылася цырымонія ўручэння Ордэна Брытанскай Імперыі сузаснавальніцы Беларускага свабоднага тэатра Наталлі Калядзе.

Наталля Каляда атрымала Ордэн Брытанскай Імперыі

Наталля Каляда і Мікалай Халезін удастоены гэтай рыцарскай узнагароды за заслугі перад тэатрам. Мікалай паведаміў, што гэтую ўзнагароду атрымліваюць людзі, адзначаныя за выдатныя заслугі, асабістую адвагу, іх службу Вялікабрытаніі і дзейнасці па свеце.

«Наталля Каляда і Мікалай Халезін былі намінаваныя на ўзнагароду пры жыцці Яе Вялікасці Каралевы Лізаветы II – гэта быў апошні спіс прэтэндэнтаў на ўзнагароду, прадстаўлены на яе разгляд. Пасля смерці Каралевы, яе сын стаў Каралём Чарльзам III, і зацвердзіў узнагароджанне. Гэтае ўзнагароджанне – першае, падпісанае ім», – напісаў Мікалай.

Наталля Каляда атрымала Ордэн Брытанскай Імперыі

Папярэдні матэрыял
У Салігорску абарвалася клець, у якой шахцёраў спускаюць у шахту (абнаўляецца)
Наступны матэрыял
Залужны пасмяротна ўзнагародзіў беларускага добраахвотніка Дзітрыя Рубашэўскага «Хрестом хоробрих»

Iншыя матэрыялы